29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме ўстанавілі 41 калядную ялінку: фотафакт

1
У Белым доме ўстанавілі 41 калядную ялінку: фотафакт

Як рэзідэнцыю Байдэна ўпрыгожылі да зімовых свят.

Рэзідэнцыю амерыканскага прэзідэнта ўпрыгожылі да калядных свят. Работы ўпрыгожвання памяшканняў закончыліся ў панядзелак, 29 лістапада, піша New York Post.

Для дзейнага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна і ягонай жонкі Джыл гэта будуць першыя Каляды ў Белым доме. Са слоў першай лэдзі, упрыгожванні аб'яднаныя тэмай "Падарункі ад сэрца".

У рэзідэнцыі ўстанавілі 41 калядную ялінку. Адную з іх упрыгожылі фатаграфіямі былых кіраўнікоў дзяржавы і першых лэдзі, уключаючы Дональда і Меланію Трампаў.

У будынку развесілі 25 навагодніх вянкоў, святочныя гірлянды, а над камінам - шкарпэткі для падарункаў. Для дэкору было выкарыстана блізу двух кіламетраў стужак, больш за 300 свечак і блізу 10 тысяч упрыгажэнняў.

Каб упрыгожыць Белы дом унутры і звонку, сотні валанцёраў спатрэбілася блізу сямі дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках