29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуюць галоўныя атрыбуты навагодняга стала ў крамах за месяц да свята?

3
Колькі каштуюць галоўныя атрыбуты навагодняга стала ў крамах за месяц да свята?

Да Новага года - 35 дзён.

Мандарыны, шампанскае і чырвоная ікра. Без іх не абыходзіцца практычна ніводны навагодні стол. «Кур'ер» паглядзеў, колькі каштуюць гэтыя прадукты і алкагольны напой больш чым за месяц да Новага года.

Для агляду журналісты ўзялі крамы, якія размешчаны ў цэнтры горада. Кошты прыведзены на чацвер, 25 лістапада.

Мандарыны

Выбар мандарынаў бедны. Вонкава яны выглядаюць так, што наўрад ці упрыгожаць святочны стол. Але магчыма яны смачныя. 1 кг каштуе ад 2,7 да 3,29 рубля. А на рынку за гэтую садавіну просяць 5 рублёў за кг.

Чырвоная ікра

Ласосевая ікра прадаецца рознай расфасоўкі і з вялікай разбежкай коштаў. Самай дарогай была ікра за 287,18 рубля за 1 кг (31,59 рубля за шкляны слоічак). Самай таннай - 136,74 рубля за 1 кг, але па акцыі (12,99 рубля за слоічак).

Шампанскае

Бутэлька паўсалодкага шампанскага (аднаго вытворцы) каштуе ў розных крамах ад 6,19 да 7,95 рубля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках