25 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Беларуссю

13
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Беларуссю

Мазынскі быў галоўным рэжысёрам драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Камісія пры «савеце міністраў» Беларусі 16 лістапада пазбавіла пенсіі за асаблівыя заслугі перад Беларуссю вядомага тэатральнага рэжысёра і кінадакументаліста Валерыя Мазынскага, паведамляе «Белсат».

У лісце за подпісам адказнага сакратара камісіі Наталлі Пучко спасылка на пункт 14 Палажэння аб выдачы пенсій за асобыя заслугі.

Гэты пункт карэктавалі ў верасні: раней ён быў аб пазбаўленні пенсіі пры ўчыненні грамадзянамі злачынства і пры пазбаўленні ўзнагарод. Цяпер туды дадалі такі радок: «…учынак, які прычыняе шкоду дзяржаўным інтарэсам, нацыянальнай бяспецы». З якой менавіта нагоды пазбавілі пенсіі, у лісце не ўдакладняецца.

Мазынскі - былы галоўны рэжысёр драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, адзін ініцыятараў стварэння дзяржаўнага тэатра «Лялька» ў Віцебску, стваральнік тэатра «Вольная сцэна» ў Менску, ставіў спектаклі ў Купалаўскім тэатры, выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатры.

Таксама Мазынскі як рэжысёр зняў тэлефільм паводле п'есы Янкі Купалы «Тутэйшыя» (2008), дакументальныя фільмы «Як пошуг маланкі» (2010) пра антысавецкі супраціў, «Палута Бадунова. Успомніць і… не забыць» (2012) пра адзіную жанчыну ва ўрадзе БНР, «Глыбоцкая змова» (2013) пра антыбальшавіцкі «Саюз беларускіх патрыётаў», «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» (2016) і іншыя.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава (2016), узнагароджаны медалём «100 гадоў БНР» (2019).

Паслядоўны крытык палітыкі дзейных уладаў у галіне культуры.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках