29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн пасля слоў Зяленскага аб «дзяржперавароце» наважыў патэлефанаваць яму і Пуціну

30
Байдэн пасля слоў Зяленскага аб «дзяржперавароце» наважыў патэлефанаваць яму і Пуціну

Лідар ЗША адрэагаваў на заявы прэзідэнта Украіны.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што мае намер правесці тэлефонныя гутаркі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта гаворыцца на сайце Белага дома.

Лідар ЗША дадаў, што ён «вельмі занепакоены» праз заявы Зяленскага аб магчымым дзяржаўным перавароце ў краіне.

«Мы падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Мы падтрымліваем здольнасць Украіны кіраваць сабой», - сказаў ён.

На пытанне журналіста, ці збіраецца ён праводзіць размовы з Пуціным і Зяленскім, прэзідэнт ЗША адказаў: «Хутчэй за ўсё».

Падчас прэс-марафону 26 лістапада Зяленскі заявіў, што на пачатак снежня нібыта рыхтаваўся дзяржаўны пераварот з удзелам Ахметава. «Атрымалі інфармацыю, што першага снежня ў нашай краіне будзе дзяржаўны пераварот. 1-га, 2 снежня. […] У нас ёсць не толькі агентурная інфармацыя, але і гукавая інфармацыя, дзе, скажам так, прадстаўнікі Украіны з прадстаўнікамі Расеі абмяркоўваюць удзел Рыната Ахметава ў дзяржперавароце ва Украіне», - сказаў ён.

Зяленскі назваў гэта «падставай бізнэсоўца Рыната Ахметава». «Я мяркую, што гэта аперацыя, яго ўцягваюць у вайну супраць дзяржавы Украіна. Мяркую, што ён пачаў яе, думаю, што гэта будзе ягоная вялікая памылка, таму што нельга ваяваць супраць свайго народа, супраць прэзідэнта, які абраны народам Украіны», - дадаў прэзідэнт.

Ахметаў назваў абвінавачанні Зяленскага «суцэльнай хлуснёй». Ён паабяцаў і надалей «абараняць свабодную Украіну, свабодную эканоміку, дэмакратыю і свабоду слова». «І зраблю усё, што ад сябе залежыць, каб аўтарытарызму і цэнзуры ва Украіне не было», – заявіў бізнэсовец.

Экс-міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў сказаў, што не бачыць пагрозы дзяржаўнага перавароту.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках