25 красавiка 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы выступіла ў абарону крымскіх татараў

Рада Еўропы выступіла ў абарону крымскіх татараў

Заяву агучыла камісарка ў правах чалавека Дуня Міятавіч.

У Радзе Еўропы заклікалі спыніць пераслед крымскіх татараў у часова акупаваным Расеяй Крыме.

Як паведамляе Укрінфарм, пра гэта гаворыцца ў заяве камісаркі Рады Еўропы ў правах чалавека Дуні Міятавіч.

З яе слоў, апошнім звяном у ланцугу рэпрэсій супраць крымскіх татараў сталі арышты ў Сімферопалі 23 лістапада, калі крымскія татары мірна прыйшлі сустрэць да ізалятара часовага ўтрымання адваката-праваабаронцу Эдэма Семедляева, якога вызвалілі.

У заяве Міятавіч гаворыцца, што ў дадатак да адвольных арыштаў і затрыманняў, прыкладам выразна прыкметнай мадэлі пераследу крымскіх татараў з'яўляюцца рэйды на іх дамы і мячэці, крымінальныя справы, пазбаўленыя гарантый справядлівага судовага разбору, і надзвычай строгія пакаранні, у тым ліку працяглыя тэрміны зняволення, вынесеныя ў апошнія гады дзясяткам крымска-татарскіх актывістаў.

Пры гэтым многія затрыманыя і зняволеныя зазнаюць жорсткае абыходжанне і пазбаўленыя магчымасці мець стасункі з сем'ямі і адвакатамі.

«Паколькі я ўпарта спрабую атрымаць доступ у Крым для ажыццяўлення незалежнага і непрадузятага маніторынгу, як таго патрабуе мой мандат, я заклікаю паважаць правы крымскіх татараў. Пераслед крымскіх татараў неабходна спыніць», - падкрэсліла Міятавіч.

Камісарка Рады Еўропы ў правах чалавека заклікала неадкладна спыніць адвольныя арышты, ператрусы, затрыманні і крымінальныя пераследы, якія грунтуюцца на неправамерным выкарыстанні сродкаў барацьбы з тэрарызмам, экстрэмізмам ці на іншых ілжывых абвінавачваннях.

«Усе тыя, хто быў асуджаны ці затрыманы на падставе такога жорсткага судовага разбору, павінныя быць апраўданыя і неадкладна вызваленыя. Юрыдычным дарадцам, якія абараняюць крымскіх татараў, павінна быць дазволена працаваць без запалохвання або перашкод, а крымска-татарскім СМІ, журналістам, актывістам і блогерам павінна быць дазволена ажыццяўляць сваю дзейнасць без абмежаванняў або пераследаў», - рэзюмавала Міятавіч.

25 кастрычніка пасля масавых затрыманняў крымскіх татараў ля будынка Крымскага гарнізоннага вайсковага суда Эдэм Семедляеў спрабаваў ажыццявіць іх абарону ў Цэнтральным аддзяленні паліцыі №3. Сілавікі запатрабавалі ад адваката спыніць аўдыёзапіс допыту затрыманага, а затым - распрануцца дагала для праверкі на наяўнасць «экстрэмісцкіх татуіровак». За адмову быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту на 12 дзён і штрафу 4 тысячы рублёў ($50)

23 лістапада каля ізалятара часовага ўтрымання ў Сімферопалі супрацоўнікі расейскіх праваахоўных органаў беспадстаўна затрымалі грамадзян Украіны, якія прыйшлі сустрэць адваката Эдэма Семедляева, незаконна арыштаванага паводле прысуду «Цэнтральнага раённага суда г. Сімферопаля» на 12 дзён за нібыта непадпарадкаванне «законным патрабаванням» акупацыйных праваахоўнікаў.

Сярод затрыманых былі дзіця, жанчыны і журналісты. Іх дастаўлялі ў тры аддзяленні паліцыі Сімферопаля: Кіеўскае, Цэнтральнае і Чыгуначнае. Пратрымаўшы ноч, некаторых грамадзян адпусцілі, склаўшы на іх пратаколы аб нібы адміністрацыйных правапарушэннях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках