20 красавiка 2024, Субота, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Берасця пазбавілі беларускага грамадзянства, хоць ён нарадзіўся і жыў у Беларусі

28
Жыхара Берасця пазбавілі беларускага грамадзянства, хоць ён нарадзіўся і жыў у Беларусі

Зварот у Вярхоўны суд не дапамог.

У лістападзе Вярхоўны суд разбіраў незвычайную сітуацыю. Каб расставіць кропкі над «і», сюды звярнуўся 27-гадовы жыхар Берасця. Малады чалавек нарадзіўся і вырас у Беларусі, але падчас праверак Маскоўскага РАУС Берасця высветлілася, што ён не мае права на беларускае грамадзянства, паведамляе «Люстэрка».

Падчас працэсу ў Вярхоўным судзе малады чалавек патлумачыў, што нарадзіўся ў Берасці 26 чэрвеня 1994 года. У 2009-м ён атрымаў беларускі пашпарт, праз дзесяць гадоў яго абнавіў – і да мінулага года ніякіх пытанняў да яго не было.

Восенню 2020-га і вясной 2021-га Маскоўскі РАУС правёў у дачыненні да маладога чалавека дзве праверкі. З якой прычыны – не паведамляецца. У выніку праверак высветлілася, што жыхар Берасця не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і беларускі пашпарт атрымаў неправамерна.

Берасцеец з гэтым не пагадзіўся і пайшоў у суд. У жніўні 2021-га Берасцейскі абласны суд адмовіў яму ў задавальненні скаргі. Тады хлопец звярнуўся ў Вярхоўны суд.

Падчас працэсу высветлілася: бацька маладога чалавека – грамадзянін Украіны.

У ягонай маці першапачаткова быў пашпарт грамадзянкі СССР, які яна атрымала ў Валынскай вобласці ў 1989 годзе. У 1997-м Маскоўскі РАУС Берасця выдаў ёй ужо беларускі пашпарт. І зноў жа, як і сын, да мінулай восені жанчына спакойна жыла з гэтым дакументам. У лістападзе 2020-га падчас міліцэйскай праверкі высветлілася: грамадзянства Беларусі ў яе неправамернае.

Чаму?

У Законе «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» сярод пунктаў артыкула «Атрыманне грамадзянства" пазначана: атрымаць яго могуць тыя, хто нарадзіліся або стала жылі на тэрыторыі нашай краіны да 12 лістапада 1991-га. Аднак, як высветлілася, паводле звестак на 12 лістапада 1991-га маці хлопца «сталай прапіскі ў Рэспубліцы Беларусь не мела». Адпаведна не магла ўважацца за грамадзянку Беларусі.

Сітуацыя з мамай адбілася і на сыне. У выніку атрымалася: калі ніхто з бацькоў хлопца не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, то і ён не можа атрымаць грамадзянства Беларусі з нараджэння.

Аргументы маладога чалавека, што ўсё жыццё жыў у Беларусі, вучыўся тут, працуе, стаіць на воінскім уліку, не ўзялі да ўвагі.

– Для развязання пытання аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь [гэта значэння] не мае, – паказана ў пастанове паводле справы на сайце Вярхоўнага суда. Тут таксама зазначаецца, што малады чалавек паводле нараджэння мае права на ўкраінскае грамадзянства.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках