20 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз упершыню ўключыў у «чорны спіс» расейскую авіякампанію

2
Еўразвяз упершыню ўключыў у «чорны спіс» расейскую авіякампанію

У чэрвені 2021 года яна пачала выконваць рэйсы па маршруце Калінінград – Менск на самалётах L-410.

Еўразвяз уключыў у «чорны спіс» расейскую авіякампанію «Скол». Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ЕЗ.

Расейская кампанія была ўключаная ў спіс «праз перасцярогі з нагоды яе магчымасці выконваць міжнародныя стандарты». «Скол» стала першай расейскай авіякампаніяй у пераліку, усяго ў яго ўключаныя 97 кампаній, большасць з іх зарэгістраваныя ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.

Кампанія «Скол» была створаная ў 2000 годзе, яе флот у асноўным складаецца з гелікоптараў, якія ажыццяўляюць палёты ў заходняй Сібіры ў інтарэсах нафтагазавых кампаній.

У чэрвені 2021 года авіякампанія пачала выконваць рэйсы па маршруце Калінінград – Менск на самалётах L-410.

У жніўні сёлета ФНС падавала пазоў пра банкруцтва «Скола», аднак пазней у кампаніі заявілі пра выплату 193 млн рублёў пазыкі. У кастрычніку 2020 года маскоўскі арбітражны суд пастанавіў спагнаць з перавозніка 477 мільёнаў рублёў у лік запазычанасці паводле дамоваў транспартнага лізінгу. У чэрвені сёлета Расавіяцыя забараніла кампаніі выкарыстоўваць 35 паветраных караблёў праз невыкананне абавязальніцтваў паводле дамоваў лізінгу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках