19 красавiка 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты пад кіраўніцтвам беларускіх вайскоўцаў 206 разоў спрабавалі прабіцца праз мяжу Польшчы

3
Мігранты пад кіраўніцтвам беларускіх вайскоўцаў 206 разоў спрабавалі прабіцца праз мяжу Польшчы

Маштабны штурм адбыўся ўначы ў раёне Белавежы.

За дзень мяжу Польшчы з боку Беларусі спрабавалі незаконна перасячы 206 разоў. Гэтыя спробы былі папярэджаныя, паведамляе Памежная служба Польшчы.

За дапамогу мігрантам супрацоўнікі праваахоўных органаў Польшчы затрымалі 7 замежнікаў: 6 грамадзянаў Грузіі і грамадзяніна Расеі.

На адрэзку, які ахоўваецца фарпостам польскіх памежнікаў у Белавежы, польскія памежнікі адбілі атаку групы нелегалаў 100 чалавек, якія дзейнічалі пры дапамозе беларускіх сілавікоў.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках