19 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы паказалі драўляныя «масты», па якіх беларускія сілавікі накіроўваюць мігрантаў праз мяжу

6
У Польшчы паказалі драўляныя «масты», па якіх беларускія сілавікі накіроўваюць мігрантаў праз мяжу

Канструкцыі зробленыя занадта якасна для ўмоваў, у якіх знаходзяцца нелегалы.

Польская паліцыя паказала, як выглядаюць "масты", спецыяльна падрыхтаваныя беларускім рэжымам для людзей, якія гвалтам выцясняюцца на польскую тэрыторыю і ў Еўрапейскі Звяз.

На фоне гэтых збудаванняў выразна відаць беларускіх вайскоўцаў на іншым баку мяжы, а «масты» зробленыя занадта якасна для ўмоваў, у якіх знаходзяцца мігранты.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках