25 красавiка 2024, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ірландыі цяпер можна зарадзіць электрамабіль ад ліхтарнага слупа

2
У Ірландыі цяпер можна зарадзіць электрамабіль ад ліхтарнага слупа

У краіне толькі ў 2021 годзе продаж электрамабіляў павялічыўся на 146%.

У графстве Фінгал у Ірландыі з'явіліся зарадныя станцыі для электрамабіляў, убудаваныя ў ліхтарныя слупы. Такім чынам, энэргія паступае непасрэдна з гарадскіх электрасістэм, не патрабуючы дадатковага абсталявання, паведамляе «Еўра пульс».

На такіх станцыях можна зарадзіць свой электрамабіль бясплатна.

У Ірландыі плануецца поўнасцю спыніць продаж дызельных і бензінавых аўто ў 2030 годзе.

На прагнозы ўрада, большасць ірландскіх аўтамабілістаў маюць намер перайсці на экалагічна чыстае кіраванне ўжо ў найбліжэйшыя гады. Паводле папярэдніх ацэнак, толькі ў 2021 годзе продаж электрамабіляў павялічыўся на 146%. Таму ў Ірландыі актыўна працуюць над тым, каб пашырыць інфраструктуру для такога транспарту. Для таго, каб размясціць зарадныя станцыі ў ліхтарных слупах, улады нават унеслі папраўкі ў заканадаўства (раней паводле закона забаранялася карыстацца ліхтарнымі слупамі для не для асвятлення дарог).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках