24 красавiка 2024, Серада, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Быў, ёсць, буду»: сёння - дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча

8
«Быў, ёсць, буду»: сёння - дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Пісьменнік стаў адным з апосталаў нацыянальнага адраджэння беларусаў.

Аўтар раманаў "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", аповесцей "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", многіх кніг паэзіі, перакладаў, нарысаў, Уладзімір Караткевіч вучыў беларусаў любіць сваю зямлю. І дагэтуль ён застаецца адным з самых чытэльных беларускіх пісьменнікаў.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26-га лістапада 1930 г. у сям'і рускамоўнага чыноўніка ў горадзе Ворша. Падчас вайны ён быў эвакуаваны спачатку ў Перм, а затым у Арэнбург. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у Воршы. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Вольна валодаў украінскай мовай і меў рэпутацыю "украінскага нацыяналіста".

У 1954 - 1956 гг. быў настаўнікам у сельскай школе недалёка ад Кіева і з 1956 да 1958 г. выкладаў у родным горадзе Ворша. Пазней вучыўся на курсах літаратуры і кінематаграфіі ў Маскве. З 1962 г. і да сваёй заўчаснай смерці ў 1984 г. жыў у Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках