У Швецыі знайшлі натуральную альтэрнатыву пластыку
5- 25.11.2021, 20:21
- 7,546
Матэрыял здольны злучацца з нетаксічнымі хімічнымі рэчывамі.
Навукоўцы са Стакгольмскага ўніверсітэта стварылі натуральны аналаг пластыка на базе арганічнага рэчыва - лігніну. Пра гэта піша навуковы часопіс New Atlas.
Гэты матэрыял выбраны невыпадкова. Ён тэрмарэактыўны і мяняе форму пры награванні. Акрамя таго, яго можна выкарыстоўваць мноства разоў.
Лігнін - гэта арганічны палімер - складнік сценак клетак раслін і дрэў.
Ён ёсць у драўняных адкідах цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Вядома, што на сённяшні дзень яго часта выкарыстоўваюць у вырабе інавацыйных акумулятараў, вугляпластыку і бетону.
Лігнін здольны злучацца з нетаксічнымі хімічнымі рэчывамі. Пры гэтым ён не патрабуе папярэдняй апрацоўкі.
«Дзякуючы таму, што ў яго структуры прысутнічаюць дынамічныя кавалентныя сувязі, матэрыял можна фармаваць зноў і зноў, пры адносна слабым нагрэве. Таксама ён можа быць мяккім і цвёрдым», - расказаў прафесар універсітэта Міка Сіпанен.
А у выпадку дэфармацыі ён не страчвае сваёй трываласці.