25 красавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іраку адкрылася рэстарацыя з робатамі-афіцыянтамі

5
У Іраку адкрылася рэстарацыя з робатамі-афіцыянтамі

Наведвальнікі рэстарацыі таксама могуць здзейсніць імправізаванае падарожжа ў космас.

У іракскім горадзе Масул адкрылася рэстарацыя, у якой замовы прымае інтэрактыўны стол, а стравы разносяць робаты-афіцыянты. Са слоў уласніка рэстарацыі Рамі Чкіб Абдэльрахмана, робаты імпартаваныя, але над іх праграмаваннем працавалі мясцовыя інжынеры, паведамляе Techxplore.

Краіну, у якой былі набытыя робаты, Абдэльрахман не называе. Разам з тым, ён з гонарам падкрэслівае, што ўсё ў рэстарацыі з'яўляецца лічбавым, у тым ліку 15 дыджытал-сталоў з убудаваным інтэрактыўным меню.

«Праз тэлевізары вы бачыце робатаў і сталы з сэнсарнымі экранамі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Гішпаніі і Японіі. Я пастараўся прынесці гэтыя ідэі ў Масул. Мы бачылі канцэпцыю ў сацыяльных медыя, больш чым у адным месцы», - падзяліўся ўласнік рэстарацыі.

Масул быў акупаваны баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў 2014-2017 гадах, горад дагэтуль захаваў сляды вайны. Таму Абдэльрхаман і яго калегі імкнуцца даць жыхарам Масула магчымасць збегчы з рэальнасці і здзейсніць імправізаванае падарожжа ў космас. Так, ім адкрываюцца віды на Зямлю, зробленыя з касмічнай станцыі, а самі робаты-афіцыянты нагадваюць астранаўтаў.

Разам з тым, робаты не замянілі ўвесь персанал у рэстарацыі. Ім дапамагаюць чацвёра афіцыянтаў-людзей, якія расстаўляюць на сталах замовы, прынесеныя робатамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках