24 красавiка 2024, Серада, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны карантын - выратаванне ад каранавіруса

1
Народны карантын - выратаванне ад каранавіруса

Калі мы прадоўжым маўчаць, людзі будуць паміраць сотнямі штодня.

Праз навіны аб хвалі мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы многія пачалі забываць пра надзённыя і жыццёва важныя праблемы ўнутры сінявокай, піша Telegram-канал Беларускага аб'яднання рабочых.

Уладамі ўвесь час фальсіфікуюцца звесткі аб колькасці захворванняў і смяротных выпадкаў ад каранавіруснай інфекцыі. Але факты гавораць самі за сябе. Толькі паводле звестак незалежных медыкаў («Белыя халаты», «Е-здароўе»), у Беларусі кожны дзень ад віруса памірае ад 200 да 300 чалавек. Могілкі ва ўсёй Беларусі растуць з шалёнай хуткасцю, пахавальныя бюро не спраўляюцца з абслугоўваннем. Для параўнання, толькі паводле афіцыйных звестак колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у Расеі ўзрасла за дзень на 37 374. Колькасць смяротных выпадкаў узрасла за дзень на 1251, а ў Беларусі 13? Брахня!

А ўспомніце, колькі было ў нядаўнім часе выпадкаў масавага заражэння каранавірусам цэлых спартовых каманд. І ўсё гэта замоўчвалася на ўзроўні міністэрстваў.

У апошнія некалькі месяцаў алею ў агонь падкінулі мігранты. Уязджаючы ў Беларусь для рэалізацыі злачынных мэт рэжыму, яны не праходзяць ніякіх тэстаў і праверак на наяўнасць інфекцыі, тым самым менавіта мігранты з'яўляюцца разносчыкамі новых штамаў каранавіруса ў Беларусі.

Зразумейце адно: ураду на нас пляваць, але яны вельмі баяцца агалоскі. Калі мы прадоўжым маўчаць, людзі будуць паміраць сотнямі штодня.

Народны карантын - гэта менавіта той захад уздзеяння, які прымусіць рэжым працаваць на выратаванне чалавечых жыццяў. Дзякуючы народнаму карантыну беларусы змогуць выратаваць сябе і свае сем'і ад каранавіруса.

І памятайце, агалоска, агалоска і яшчэ раз агалоска прымусіць улады працаваць. Мы звяртаемся да ўсіх СМІ, блогераў і тэлеграм-каналаў: уздымайце тэму каранавіруса, даводзьце да агульнага ведама Народны карантын, не маўчыце пра бяду і не рабіце выгляд, што вас гэта не тычыцца!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках