26 красавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX выведзе на арбіту больш за 50 спадарожнікаў Starlink

2
SpaceX выведзе на арбіту больш за 50 спадарожнікаў Starlink

Місія Starlink заключаецца ў будаўніцтве глабальнай сеткі інтэрнэт-пакрыцця.

Ужо ў гэтую суботу кампанія SpaceX, якая належыць прадпрымальніку Ілану Маску, запусціць на арбіту яшчэ 53 спадарожнікі Starlink. Запуск ракеты запланаваны на 14:41 паводле менскага часу.

Запуск адбудзецца на тэрыторыі пляцоўкі SLC-40 касмічных сіл ЗША, размешчанай на мысе Канаверал. На момант запуску ў Фларыдзе будзе яшчэ раніца.

Жывую трансляцыю пачнуць за 15 хвілін да пачатку аперацыі.

Пасля запуску ракеты – адлучэнне спадарожнікаў Starlink запланавана на 15 хвіліне 31 секундзе палёту.

Місія Starlink заключаецца ў будаўніцтве глабальнай сеткі інтэрнэт-пакрыцця.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках