26 красавiка 2024, Пятніца, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсмэн Кныровіч пра гульню зборнай Беларусі і Эстоніі: Прыгажосць! Так і павінна быць

4
Бізнэсмэн Кныровіч пра гульню зборнай Беларусі і Эстоніі: Прыгажосць! Так і павінна быць
ФОТА: TUT.BY

Усё змянілася з 2020 года.

Бізнэсмэн Аляксандр Кныровіч падзяліўся меркаваннем пра паразу зборнай Беларусі ў матчы з Эстоніяй (0:2).

«Хто жыве на дне акіяна?

Я – спартовы заўзятар. Доўгія гады шчыра хварэў за беларускія зборныя, асобныя клубы – БАТЭ ў Эўропе, “Цмокі” – у ВТБ, “Дынама” – у КХЛ. Бездань пазітыўных эмоцый і да гэтага часу казытлівых успамінаў.

А потым надышоў 2020-ы... і ўсё змянілася.

Сёння я адчуваю проста супрацьлеглыя пачуцці. Шчыра хварэю супраць “Дынама” (у якім ужо 12 легіянераў, ну-ну...). Ні грама не перажываю за ніякія “Цмокі”, спачуваю БАТЭ.

І вось – зноў футбол. Зборная.

Слаўныя былі часы. Малафееўскае “Дынама” 82. А потым – пакаленне Глеба, Кутузава, Рамашчанкі. І Цімафей Калачоў – чалавек-легенда, сапраўдны спартовы герой, якому цэлы Маурыньё на знак павагі руку паціскаў пасля матчу!

Усё было. І скончылася.

І вось – яны пацярпелі паразу. Паразу ва ўсім, дзе толькі маглі. Саступілі Эстоніі і цяпер са 100% верагоднасцю зоймуць апошняе месца ў групе. Прыгажосць!

Так і павінна быць. Не час для святаў. Віншую», – напісаў Кныровіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках