19 красавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

13-гадовы бамбардзір «Мілана» забіў амаль 500 галоў за 87 матчаў

3
13-гадовы бамбардзір «Мілана» забіў амаль 500 галоў за 87 матчаў

Як гуляе вундэркінд.

Апошнім часам не толькі ў Італіі, але і ва ўсім свеце ўсё часцей пачынаюць казаць пра юны талент «Мілана» - 13-гадовага форварда Франчэска Скамарда, піша apostrophe.ua.

Хлопец за тры сезоны з 2017 да 2020 года згуляў за «расанеры» 87 матчаў і забіў у іх 483 галы. У кампаніі 2017/18 на яго рахунку было 247 мячоў у 40 гульнях, у 2018/19 - 172 мячы ў 31 гульні, у 2019/20 - 64 мячы ў 16 гульнях.

Зараз Франчэска ўжо выступае за каманду «Мілана» ўзростам да 15 гадоў, таму нядзіўна, што з кожным сезонам яго выніковасць трохі падае.

Вось як гуляе юны вундэркінд:

Чакаецца, што ўжо праз некалькі гадоў Скамарда зможа дэбютаваць за дарослую каманду «Мілана».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках