20 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія пачала будаўніцтва горада будучыні без дарог і аўтамабіляў

11
Савудаўская Арабія пачала будаўніцтва горада будучыні без дарог і аўтамабіляў

Ён будзе ў 33 разы большы за Нью-Ёрк.

Горад будучыні працягласцю 170 км пад назвай Нэом (Neom,) будаўніцтва якога было анансаванае ў 2017 годзе, прыме першых турыстаў і жыхароў ужо ў першым квартале 2024 года, паведамляе Arabian Business.

Нэом будзе размяшчацца ўздоўж узбярэжжа Чырвонага мора на крайнім паўночным захадзе Савудаўскай Арабіі і ўключыць у сябе марскую тэрыторыю, размешчаную ля егіпецкай і ярданскай межаў.

Папярэдні кошт праекта, падтрыманага і фінансаванага Савудаўскім дзяржаўным інвестыцыйным фондам, а таксама шэрагам прыватных кампаній, складае $500 млрд.

Са слоў выканаўчага дырэктара праекта Надмі ан-Насра, супрацоўнікі ўсё яшчэ распрацоўваюць рэгіянальныя генеральныя планы і «ўстаноўчы закон» для Нэома, аднак Савудаўская Арабія ўжо пачала насыпаць зямлю і пракладваць тунэлі праз горы. Горад плануюць пачаць будаваць з двух крайніх пунктаў і весці да цэнтру.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках