28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швецыі пабудавалі адзін з самых высокіх драўляных хмарачосаў у свеце

8
У Швецыі пабудавалі адзін з самых высокіх драўляных хмарачосаў у свеце

Для яго будаўніцтва зусім не выкарыстоўвалі бетон.

У швэдскім горадзе Шэлефтэа пабудавалі адзін з самых высокіх драўляных хмарачосаў у свеце - яго вышыня 75 метраў (самы высокі драўляны хмарачос знаходзіцца ў Нарвегіі, яго вышыня - 85 метраў), піша «Евро пульс».

Хмарачос стаў адным з самых экалагічных збудаванняў такога тыпу. Для яго будаўніцтва зусім не выкарыстоўвалі бетон (на цэментную прамысловасць прыпадае амаль 7% сусветных выкідаў парніковых газаў): апорныя канструкцыі будынка зрабілі са злепленай драўніны іглічных дрэў.

Акрамя таго, хмарачос цалкам сілкуецца сонечнай і цеплавой энэргіяй, якую ён можа назапашваць і аддаваць суседнім будынкам у выпадку неабходнасці.

У сценах будынка размясціўся гарадскі культурны цэнтр, бібліятэка, некалькі рэстарацый і атэль.

Такі драўляны хмарачос таксама неўзабаве з'явіцца ў Ратэрдаме (Нідэрланды).

Шэлефтэа — невялікі горад на паўночным усходзе Швэцыі. У ім жыве блізу 30 тысяч чалавек. Нягледзячы на свой памер, горад рэалізуе буйныя «зялёныя» праекты. Сёлета аэрапорт Шэлефтэа першым у свеце адмовіўся ад вугляроднага паліва.

В стенах здания расположился городской культурный центр, библиотека, несколько ресторанов и отель.

Подобный деревянный небоскреб также скоро появится в Роттердаме (Нидерланды).

Шеллефтео — небольшой город на северо-востоке Швеции. В нем проживает около 30 тысяч человек. Несмотря на свой размер, город реализует крупные «зеленые» проекты. В этом году аэропорт Шеллефтео первым в мире отказался от углеродного топлива.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках