24 красавiка 2024, Серада, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla прадала рэкордную колькасць электрамабіляў з пачатку года

Tesla прадала рэкордную колькасць электрамабіляў з пачатку года

Продажы карпарацыі Ілана Маска выраслі на 72%.

Карпарацыя Tesla прадала за трэці квартал 2021 года больш за 241 тысячу электрамабіляў ва ўсім свеце, нягледзячы на глабальны недахоп мікрачыпаў. Пра гэта напярэдадні паведаміла агенцтва Associated Press.

Паказана, што продажы выраслі на 72% у параўнанні з аналагічным перыядам летась, калі Tesla паставіла 140 тысяч электракараў.

Пры гэтым аналітыкі даследчай кампаніі FactSet чакалі, што Tesla прадасць 227 тысяч электрамабіляў за III квартал.

Усяго за гэты год карпарацыя Ілана Маска паставіла амаль 627 тысяч электракараў, што ўжо істотна перавысіла леташні паказчык у 499 550 штук.

Аналітыкі кампаніі Wedbush чакаюць, што за 2021 год Tesla прадасць амаль 900 тысяч электрамабіляў ва ўсім свеце.

Нагадаем, у другім квартале гэтага года Tesla ўпершыню атрымала прыбытак звыш $1 млрд або $1,02 у разліку на акцыю.

Першы квартал Tesla таксама скончыла з прыбыткам - $438 млн, або $0,39 у разліку на акцыю, у параўнанні з $16 млн, або $0,02 на акцыю, за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках