20 красавiка 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы з Аўстраліі атрымалі дзіўны сігнал з «іншай планеты»

3
Навукоўцы з Аўстраліі атрымалі дзіўны сігнал з «іншай планеты»
ПРОКСІМА ЦЭНТАЎРА
ФОТА: NASA

Радыёсігнал дасягнуў Зямлі ад зоркі Проксіма Цэнтаўра.

Дзіўны сігнал, выяўлены ў канцы красавіка 2019 года, выклікаў летась вялікі энтузіязм у навуковай супольнасці, піша lenta.ua.

Захоплены радыётэлескопам CSIRO каля Паркса ў Новай Паўднёвай Валіі (Аўстралія), сігнал, здавалася, меў усе прыкметы пазаземнай з'явы. Сігнал, які афіцыйна атрымаў назоў BLC1, быў выяўлены ў вузкім дыяпазоне 982 Мгц, які вельмі рэдка ствараецца чалавечымі тэхналогіямі, і, мяркуючы з усяго, прыйшоў з-за меж Сонечнай сістэмы.

Адкрыццё было зроблена ў рамках праекту Breakthrough Listen – пошукаў пазаземнага розуму (SETI) коштам 72,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў (100 мільёнаў даляраў).

Паводле першапачатковага аналізу, ён прыбыў на Зямлю з найбліжэйшай да нас суседняй зорнай сістэмы Проксіма Цэнтаўра.

Мяркуецца, што на адлегласці блізу 4,22 светлавога года ў сістэме знаходзіцца прынамсі адна патэнцыйна заселеная планета.

Навукоўцы дастаткова ўпэўненыя, што ў нашай сістэме няма разумнага жыцця за межамі Зямлі, але шмат хто спадзяецца знайсці так званыя тэхнасігнатуры, якія сведчаць пра іншапланетнае жыццё ў іншых сусветах.

Тэхнасігатуры ўключаюць радыёсігналы, сведчанні забруджвання атмасферы на экзапланетах або нават нечаканыя падвышаныя цеплавыя сігнатуры, зарэгістраваныя ў начным небе.

Тым не менш, навукоўцы нарэшце вызначылі крыніцу сігналу Проксімы Цэнтаўра, і энтузіястаў іншапланетнікаў чакае вялікае расчараванне.

Згодна з адным з артыкулаў, апублікаваным у часопісе Nature Astronomy, сігнал узнік тут, на Зямлі, і ў значнай ступені быў прадуктам чалавечых тэхналогій.

Соф’я Шэйх, астраномка з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі і суаўтарка абодвух артыкулаў, цытуе Nature словы: «Гэта штучныя радыёперашкоды ад нейкай тэхналогіі, напэўна, на паверхні Зямлі».

Нягледзячы на несуцяшальныя высновы, выяўленне сігналу стала першым выпадкам, калі звесткі, сабраныя ў рамках ініцыятывы Breakthrough Listen, выклікалі надзею на іншапланетнае жыццё.

Такім чынам, астраномы ўпэўненыя, што «пробны старт» усё яшчэ дапаможа будучаму паляванню на іншапланетнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках