24 красавiка 2024, Серада, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Імпарт электраэнэргіі з РФ і Беларусі - гэта дыверсія супраць Украіны і ўкраінцаў

6
Яцанюк: Імпарт электраэнэргіі з РФ і Беларусі - гэта дыверсія супраць Украіны і ўкраінцаў
Арсений Яценюк
Фото: comments.ua

Экс-прэм'ер Украіны раскрытыкаваў дзейную ўладу.

Продаж на аўкцыёне «Укрэнэрга» права на імпарт электраэнэргіі з Расеі і Беларусі ў аб'ёмах, якія пакрываюць 15% спажывання Украіны, - гэта прамы шлях да страты нашай энэргетычнай незалежнасці.

Пра гэта піша РБК-Украина са спасылкай на заяву экс-прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка.

«Нас зноў штурхаюць у абдымкі Расеі. Для Пуціна электраэнэргія, газ і вугаль з'яўляюцца толькі інструментамі вядзення вайны. Спачатку ты атрымліваеш танныя рэсурсы – а потым застаешся без часткі сваёй тэрыторыі», – заявіў экс-прэм'ер у сваім Telegram-канале.

Са слоў Яцанюка, перад пачаткам зімы ўся краіна даведалася, што ўлада поўнасцю праваліла падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона - вугальныя склады пустыя, газ па даступных цэнах не закуплены.

«Не падрыхтаваць энэргетычны сектар да зімы - гэта не проста халатнасць. Праваліць закупку вугалю - не проста непрафесіяналізм. Нават не памылка. Гэта прамая дыверсія супраць нашай Незалежнасці», - уважае Яцанюк.

Нагадаем, з 1 лістапада Украіна мае намер аднавіць імпарт электрычнай энэргіі з Расеі і Беларусі. Прычына - спыненне працы дзяржаўных ТЭС праз недахоп вугалю. У апошні месяц уся нагрузка пакрываецца «Энэргаатамам» і прыватнымі ТЭС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках