24 красавiка 2024, Серада, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +16°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

Да +16°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

Будзе пераважна без ападкаў.

Да 16 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 29 кастрычніка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да 10-16.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках