20 красавiка 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР: Што нам трэба рабіць зараз?

3
БАР: Што нам трэба рабіць зараз?

Да забастоўкі засталіся лічаныя дні.

- Такі салодкі яблык разладу, што хочацца ўсім учапіцца за яго, паглядзець што ўнутры, пакаштаваць на смак. Але ці больш важна гэта, чым тое, што зараз адбываецца ў нашым доме? - піша тэлеграм-канал Беларускага аб'яднання рабочых (БАР).

Цяпер у нашым доме закрываюцца прадпрыемствы. Віцебскі кансервавы завод наўрад ці разлічыцца не толькі з запазычанасцямі. Ён наўрад ці нават зможа заплаціць сваім супрацоўнікам заробкі. Нядаўна абвесцілі пра ліквідацыю Мяснога камбіната. Яшчэ шэраг заводаў збанкрутавала. На прадпрыемствах паміраюць людзі. Улетку ад спякоты, зараз ад пандэміі. А колькі закрылася прыватных кампаній за гэты час? Не пераехала нават, а менавіта закрылася.

Бальніцы павялічваюць закупкі не проста кіслароду. Яны тонамі скупляюць мяшкі для трупаў. Старых са жніўня, калі мы аб'явілі перадстрайкавы стан, стала менш на 3,1 тысячу паводле звестак Белстата. І гэта не кажучы пра маладое пакаленне, бо каранавірус не літуе нікога.

Што мы зараз можам зрабіць з гэтым? Застацца дома. Зберагчы сябе і сваіх родных. Не весціся на лішнія развагі, якія не прывядуць нас да якаснага выніку.

Гэта апошнія дні, у якія мы закупляем прадукты, фармулюем свае думкі, што мы скажам кіраўніцтву, чаму засталіся дома.

Страйку быць!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках