30 лiстапада 2021, aўторак, 9:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Джо Байдэн губляе рэйтынг?

39
Чаму Джо Байдэн губляе рэйтынг?
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Зафіксаванае рэкорднае падзенне.

Першыя дзевяць месяцаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта Джо Байдэна адзначыліся значным падзеннем ягонага рэйтынгу.

Прэзідэнцкі рэйтынг стаў рэкордна зніжацца ў канцы лета - з 49 адсоткаў падтрымкі ў жніўні да 43-х у верасні. Агульнае падзенне папулярнасці Байдэна на 15% стала антырэкордам за апошнія 70 гадоў, піша «Еўрапейская праўда».

Звычайна падзенне рэйтынгу Байдэна звязваюць з праблемамі ў замежнай палітыцы: непрадуманым вывадам войскаў з Афганістана і бяззубай палітыкай у дачыненні да РФ. Зрэшты, як сведчыць сацыялогія, амерыканцаў больш непакояць унутраныя правалы новай адміністрацыі.

Паводле апытання CNBC, большасць амерыканцаў усё яшчэ ўхваляюць палітыку прэзідэнта Байдэна ў барацьбе з каранавірусам. Аднак рэйтынг у гэтым накірунку паступова прасядае.

Адной з асноўных прычын значнага падзення рэйтынгу становяцца эканамічныя праблемы і недастатковая факусоўка на іх.

Большасць амерыканцаў мяркуюць, што Байдэн недастаткова ўвагі надае інфляцыі. Турбота рэцэсіяй суправаджаюцца ўсё больш негатыўнымі поглядамі на існы і будучы стан эканомікі.

Паказальны момант: прэзідэнт Байдэн за свае прыярытэты вызначыў інфраструктурныя пытанні, стварэнне новых зялёных працоўных месцаў і сацыяльныя пытанні. Аднак гэта не адпавядае чаканням амерыканцаў.

А яшчэ падзенне рэйтынгу адбылося праз унутраныя міжпартыйныя рознагалоссі.

Цяпер яшчэ рана казаць аб уплыве цяперашняга нізкага рэйтынгу прэзідэнта Байдэна на ягонае магчымае перавыбранне, але ўжо сапраўды можна казаць аб негатыўным уплыве на кандыдатаў-дэмакратаў на будучых прамежкавых выбарах у 2022 годзе.

Калі рэйтынг ухвалення працы прэзідэнта будзе меншы за 50%, то ягоная партыя губляе агулам 37 месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Аб гэтым сведчаць вынікі працы апошніх прэзідэнтаў ЗША.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».