29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка Паўднёвай Карэі: Кім Чэн Ын схуднеў на 20 кілаграмаў

5
Выведка Паўднёвай Карэі: Кім Чэн Ын схуднеў на 20 кілаграмаў
КІМ ЧЭН ЫН

Сеул выкарыстоўваў штучны інтэлект і іншыя навуковыя метады даследавання здароўя дыктатара.

Паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын схуднеў на 20 кілаграмаў.

У Нацыянальнай службе выведкі Паўднёвай Карэі заявілі, што раней вага лідара КНДР складала блізу 140 кг, піша Yonhap.

Спецслужба Паўднёвай Карэі апублікавала апошнія звесткі, каб зняпраўдзіць чуткі, што нібыта ўлады Паўночнай Карэі выкарыстоўваюць двайніка Кім Чэн Ына на публічных мерапрыемствах праз праблемы са здароўем у сапраўднага лідара краіны.

Адзначаецца, што афіцыйны Сеул выкарыстоўваў штучны інтэлект і іншыя навуковыя метады даследавання здароўя Кім Чэн Ына.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках