20 красавiка 2024, Субота, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Трываць далей немагчыма

1
Андрэй Шарэнда: Трываць далей немагчыма

Толькі ў нашых руках магчымасць вызваліць тысячы палітвязняў.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда звярнуўся да беларусаў напярэдадні страйку. Ягоны зварот апублікаваў Telegram-канал «Баста!»:

- 1 лістапада пачнецца ўсеагульны беларускі страйк. Менавіта 1 лістапада, бо трываць далей немагчыма. Тысячы людзей цяпер знаходзяцца ў закладніках рэжыму Лукашэнкі. Тысячы палітвязняў. Сярод іх і мая жонка - Паліна. Сярод іх сотні дзяцей, сотні жанчын з дзецьмі. Толькі ў нашых руках магчымасць вызваліць іх усіх.

Машына рэпрэсій не спыняецца. Арышты і затрыманні адбываюцца кожны дзень. Кожны дзень людзей забіваюць і катуюць у турмах. Толькі ў нашых руках спыніць усё гэта.

Пагаварыце на працы з сябрамі і даведаецеся, што нас шмат, што мы не адны. І проста застаньцеся дома. Проста не выйдзіце на працу. Здабудзьце гэтым сваю і нашу свабоду. Здабудзьце свабоду для тых, каму гэта свабода жыццёва патрэбная. Страйку быць!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках