19 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Той, хто прызнаўся ў забойстве расейскага банкіра Яхантава, наклаў на сябе рукі ў беларускім ізалятары?

22
Той, хто прызнаўся ў забойстве расейскага банкіра Яхантава, наклаў на сябе рукі ў беларускім ізалятары?
МІХАІЛ ЯХАНТАЎ

Папярэдняй версіяй смерці называецца асфіксія.

Андрэй Скрыпкін, які прызнаўся ў забойстве былога банкіра Міхаіла Яхантава і ўсёй яго сям'і на захадзе Масквы, учыніў самагубства ў беларускім следчым ізалятары. Пра гэта паведаміла крыніца «Грамадскай службы навін» у праваахоўных органах Беларусі.

Папярэдняй версіяй смерці называецца асфіксія.

Інфармацыю пацвердзіў і тэлеграм-канал Mash.

Падазроны ў забойстве сям'і былога банкіра Міхаіла Яхантаў на захадзе Масквы быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі напярэдадні, 27 кастрычніка. Ён паспеў даць прызнальныя сведчанні і меўся быць накіраваны ў Расею.

«На допыце ў беларускага следчага Скрыпкін даў прызнальныя сведчанні. Паводле ягоных слоў, забойства не было спланаванае і адбылося спантанна», - паведамляў «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках