29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Весті-UA.net»: Беларусь ізноў паўстала

1
«Весті-UA.net»: Беларусь ізноў паўстала

Абвешчаны нацыянальны страйк.

Лідэр Беларускага аб'яднання рабочых Сяргей Дылеўскі абвясціў у краіне агульнанацыянальны страйк і заклікаў грамадзян застацца дома 1 лістапада і не выходзіць на працу. Адпаведны відэазварот ён апублікаваў у YouTube, паведамляе «Весті-UA.net».

Ён нагадаў, што ў канцы жніўня ў Беларусі быў абвешчаны перадстрайкавы стан і выстаўленыя патрабаванні да ўлад.

«Выконваць гэтыя патрабаванні ўлады не мерацца. Так далей працягвацца не можа. Пара рабочым узяць сваю будучыню ў свае рукі... Мы не можам проста так глядзець, як прыдуркаваты грамадзянін раскідвае нашы прадпрыемствы і эканоміку краіны... Мы, Беларускае аб'яднанне рабочых, абвяшчаем пачатак агульнанацыянальнага страйку з 1 лістапада 2021 года. Мы спынім вытворчасці ва ўсёй краіне, пакуль кожнае з дзесяці патрабаванняў не будзе выкананае… Спынім карміць рэжым, спынім хадзіць на працу і застанёмся дома. Так мы абаронім нашу краіну і вернем у яе закон і справядлівасць», - сказаў Дылеўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках