26 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нона Мамулашвілі: Грузіны генетычна не ўспрымаюць Расейскую імперыю

18
Нона Мамулашвілі: Грузіны генетычна не ўспрымаюць Расейскую імперыю
Нона Мамулашвілі

Грузіны здатныя змагацца столькі, колькі трэба для перамогі.

Грузіны генетычна не ўспрымаюць Расейскую імперыю. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню "Гордон" заявіла Нона Мамулашвілі - дэпутатка парламента Грузіі і адна з лідэрак партыі "Адзіны нацыянальны рух", заснаванай экс-прэзідэнтам Грузіі Міхэілам Саакашвілі.

"Ужо 200 гадоў Расея імкнецца Каўказ пераламаць, але марна. Нам дапамагае тое, што 85% грузінаў бачаць сваю краіну толькі часткай Захаду, людзі на генетычным узроўні не ўспрымаюць Расейскую імперыю. Нягледзячы на ўсю прапаганду, улады не здалелі змяніць гэты настрой. І я думаю, мы здатныя працягваць барацьбу столькі, колькі трэба для поўнай перамогі", - падкрэсліла Мамулашвілі.

На ейную думку, найбліжэйшым часам РФ не будзе звяртацца да актывізацыі ваенных дзеянняў на грузінскай тэрыторыі.

"Расея непрадказальная і можа пайсці на ўсякую правакацыю. Рызыкі даволі шмат, асабліва пасля таго, што яна нарабіла ў свеце. Але цяпер рэсурсаў у яе замала, таму актыўных ваенных дзеянняў я не чакаю. Навошта, калі ў іх гібрыдная вайна і свой урад Грузіі?" – падсумавала Мамулашвілі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках