19 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брыгадзір Максім Ісаеў: Страйк – гэта наш бліцкрыг

6
Брыгадзір Максім Ісаеў: Страйк – гэта наш бліцкрыг

Нам трэба проста застацца ўсім разам дома.

Брыгадзір Максім Ісаеў звярнуўся да беларускіх працоўных.

- Кожны чалавек можа сам пабудаваць сваё шчасце. Таксама, як пабудаваць уласную хату, сям'ю, будучыня. Усе разам мы - будаўнікі новай дзяржавы, Новай Беларусі, у якой будзем жыць мы, нашы дзеці, унукі. Ці захочуць яны тут застацца - усё адно. Важна, што яны ў кожны момант змогуць вярнуцца ў бацькоўскую хату, дзе іх прымуць, палюбяць і абагрэюць. Але гэта немагчыма ў цяперашняй Беларусі.

Сёння шмат беларусаў, дзяцей сваёй краіны, не могуць вярнуцца дадому. Сёння наша краіна - гэта разбуранае гняздо, у якім няма месца свабодзе слова і думкі. І менавіта нам гэта выпраўляць.

Перш чым пачаць будаваць новую дзяржаву, нам неабходна разбурыць муры, у якіх зняволеныя найлепшыя розумы і наймацнейшыя з нас. Нам не трэба браць у рукі зброю, мы не жаўнеры. Мы - ваякі духам і думкай. Нам трэба проста застацца ўсім разам дома.

Замкнуўшы дзверы на засаўку знутры, мы застанёмся ў бяспецы. Мы зможам спыніць прадпрыемствы, спыніць распаўсюджванне каранавіруса.

Гэта будзе наш бліцкрыг, гэта будзе наш ультыматум. Адзін-два тыдні, і мы будзем вольнымі. Выйдуць з турмаў нашы сябры, тыя, хто з'ехаў, змогуць вярнуцца.

І надыдзе час вялікіх перамен для кожнага з нас. Час вялікай будоўлі новай дзяржавы, новага дома для ўсёй краіны.

Жыве Беларусь!

Страйку быць!

Нагадаем, лідэр беларускіх рабочых Сяргей Дылеўскі заклікаў працоўных пачаць страйк з 1 лістапада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках