28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус па-беларуску: што не пакажуць па БТ

25
Каранавірус па-беларуску: што не пакажуць па БТ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: DW

Шакавальныя кадры з рэанімацыі і праўда ад віцебскага лекара.

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі фіксуецца блізу 2-х тысяч заражэнняў каранавірусам штодзень.

Наколькі падобныя да праўды афіцыйныя лічбы і што адбываецца зараз у беларускіх шпіталях, «Радыё Свабода» расказаў лекар рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Расціслаў Савіцкі.

«Звесткі, безумоўна, адрозніваюцца: можна казаць, што розніца — прыкладна ў 16 разоў. Афіцыйна гавораць аб 16-17 смерцях за дзень. Але толькі ў нашай лякарні я магу сказаць, што памірае блізу 10 чалавек за дзень», - кажа Расціслаў Савіцкі.

«Тэндэнцыя пайшла на амаладжэнне. Ёсць вельмі шмат пацыентаў маладзейшых за 40 гадоў, значна ўзрасла лятальнасць. Бракуе кіслароду. Даводзіцца падчас дзяжурстваў выкарыстоўваць нейкія дзіўныя рэзервы, каб даць пацыентам хоць нейкі кісларод», - расказвае праўду пра сітуацыю з каранавірусам віцебскі медык,

У сюжэце выкарыстоўваюцца таксама кадры з украінскіх лякарняў і рэанімацый, бо здымачную групу ў беларускія шпіталі не пусціла адміністрацыя.

«Ковід значна памаладзеў. На жаль, сталі паміраць маладзейшыя людзі. Калі раней рызыка смяротнага зыходу была ва ўзросце 65+, то цяпер паміраюць і ў 28, і ў 36…

95% нашых пацыентаў - невакцынаваныя людзі. Таму я заклікаю ўсіх: вакцынуйцеся, гэта ваша выратаванне», - кажуць украінскія медыкі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках