20 красавiка 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі сыходзіць на заробкі «Дынама», якое спансуюць з кішэняў нафтавікоў і шахцёраў?

15
Колькі сыходзіць на заробкі «Дынама», якое спансуюць з кішэняў нафтавікоў і шахцёраў?

І гэта без розных бонусаў.

На заробкі хакейнага «Дынама» марнуюць амаль 6 мільёнаў даляраў на год. Такую інфармацыю апублікавала спартовае выданне Sport24. Гэта звесткі без уліку бонусаў, якія напэўна таксама прадугледжаныя. Выданне падкрэслівае, што лічбы прыкладныя, бо палічыць ведамасці сапраўды нельга праз трансферы, перадачу гульцоў у іншыя каманды сістэмы і спісы траўмаваных.

Згодна з рэгламентам КХЛ, сёння ўстаноўленая жорсткая «столь» заробкаў у суме 900 мільёнаў расейскіх рублёў і «падлога» - 315 мільёнаў (гаворка пра максімальную і мінімальную сумы). Гэта 12,7 і 4,5 мільёна даляраў адпаведна.

Калі браць бюджэты клубаў Заходняй канферэнцыі, у якой выступае менскае «Дынама», то ў беларускага клуба восьмы паказчык - 420 мільёнаў расейскіх рублёў (амаль 6 мільёнаў даляраў цяперашнім курсам). Наперадзе ЦСКА, «Лакаматыў» (па 12,7 мільёна даляраў), СКА (блізу 12,4 мільёна даляраў), «Дынама» Масква (амаль 10,9 мільёна даляраў), «Ёкерыт» (блізу 10,1 мільёна даляраў), «Спартак» (амаль 7,9 мільёна даляраў) і «Тарпеда» (амаль 6,8 мільёна даляраў). Ззаду «Дынама» апынуліся «Віцязь», «Северсталь», «Сочы» і «Дынама» Рыга.

Генеральным спонсарам менскага «Дынама» выступае дзяржпрадпрыемства «Беларуськалій», генеральным партнёрам - «Мазырскі НПЗ».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках