24 красавiка 2024, Серада, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» перамог «Барсэлону» ў гасцявым Эль-Класіка

«Рэал» перамог «Барсэлону» ў гасцявым Эль-Класіка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэтая перамога дазволіла «Рэалу» ўзняцца на першы радок у чэмпіянаце Гішпаніі.

У матчы 10-га тура чэмпіянату Гішпаніі адбылося Эль Класіка - каталонская «Барсэлона» на «Камп Ноў» прымала мадрыдскі «Рэал».

Гэтая перамога дазволіла «Рэалу» ўзняцца на першы радок у турнірнай табліцы Ла Лігі, маючы ў сваім актыве 20 балаў. «Барсэлона» ідзе дзявятай з 15-ю баламі.

«Барсэлона» - «Рэал» Мадрыд - 1:2

Галы: Агуэра, 90+7 - Алаба, 32, Васкес, 90+3.

«Барсэлона»: Тэр Штэген - Мінгеса (Каўтыньё, 46), Гарсія, Піке, Альба - Гаві (Л. Дэ Ёнг, 85), Бускетс, Ф. Дэ Ёнг (Рабэрта, 77) – Дэст, Фаты (Агуэра, 74) , Дэпай.

«Рэал Мадрыд»: Куртуа - Васкес, Мілітаа, Алаба, Мэндзі - Модрыч, Казэміра, Кроас - Радрыга (Вальвэрдэ, 72, Карвахаль, 90+2), Бэнзэма, Вінісіюс (Асэнсіё, 87).

Папярэджанні: Піке (58) - Мэндзі (80).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках