19 красавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перамог у міжнародным конкурсе дырыжораў

1
Беларус перамог у міжнародным конкурсе дырыжораў

Дырыжор Віталь Алексяёнак удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі.

Беларус Віталь Алексяёнак стаў пераможцам у міжнародным конкурсе дырыжораў імя Артура Тасканіні, які прайшоў у італійскім горадзе Парме. Віталь заняў першае месца і атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый, паведамляе zerkalo.io.

Інфармацыя аб выніках размешчаная на афіцыйным сайце конкурсу.

Першае месца заняў Віталь Алексяёнак, другое - украінец Аляксандр Янкевіч, трэцяе - Фелікс Горнбахнер з Аўстрыі.

Міжнародны конкурс дырыжораў імя Артура Тасканіні праходзіць сёлета ў 11-ы раз. Пераможцаў выбірае міжнароднае журы, якое складаецца з дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў найбуйнейшых оперных тэатраў свету. Некаторыя італійскія тэатры і фестывалі прапануюць дадатковыя ўзнагароды ў якасці кампліментаў дырыжорам.

Віталю Алексяёнку - 29 гадоў, ён родам з Вілейкі. Вучыўся ў Санкт-Пецярбуржскай дзяржаўнай кансерваторыі ў Аляксандра Аляксеева і Вышэйшай школе музыкі горада Веймара у Нікаласа Паске, Гюнтэра Калерта і Экхарда Вічыка. Таксама браў удзел у майстар-класах Бернарда Хайцінка, Бруна Вайля, Піцера Старка, Рудыгера Бона і іншых. Цяпер з'яўляецца галоўным дырыжорам аркестра Мюнхенскага ўніверсітэта.

Ён з'яўляецца лаўрэатам конкурсу «MDR Conducting Competition 2018». Дырыжыраваў такімі аркестрамі, як аркестр Лейпцыгскага радыё, Staatskapelle Weimar, Lucerne Festival Strings, філарманічныя аркестры г. Карлавых Вараў, Ены, Гота, Градзец-Кралава і іншыя.

У жніўні і верасні мінулага года, паводле інфармацыі «Радыё Свабода», дырыжор удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, а потым напісаў пра гэта кнігу на нямецкай мове, назва якой перакладаецца як «Белыя дні Менска».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках