25 красавiка 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зімбабвэ пройдуць пратэсты супраць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі

8
У Зімбабвэ пройдуць пратэсты супраць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі

Пра пачатак пратэстаў супраць беларускай хунты абвясцілі ветэраны вайны за незалежнасць краіны.

На наступным тыдні антылукашысцкія пратэсты чакаюцца... у Зімбабвэ.

Пра гэта на падставе звестак з зімбабвійскіх СМІ паведаміў нямецка-беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман.

Зімбабвійская прэса адзначае, што пратэставаць збіраюцца ветэраны вайны за незалежнасць краіны, якія ў другой палове 1960-х гг. і ў 1970-я гады ваявалі супраць еўрапейскіх каланістаў, а цяпер незадаволеныя палітыкай прэзідэнта краіны Эмерсана Мнангагвы, ростам карупцыі і цесным супрацоўніцтвам Зімбабвэ з Кітаем і Беларуссю, якое, на іхнюю думку, наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам краіны.

Характэрна ў гэтай сувязі, што ў Беларусі дзяржаўная прапаганда ў «неакаланіялізме» абвінавачвае «калектыўны Захад». А вось ветэраны барацьбы з каланіялізмам з Зімбабвэ мяркуюць «сучаснымі каланіяльнікамі» менавіта рэжым Лукашэнкі і ягоных хаўруснікаў з Кітая.

Гаворачы пра Зімбабвэ, варта адзначыць, што гэтая краіна не гуляе ніякай ролі ў актуальным міграцыйным крызісе. Мігранты з Зімбабвэ ў Беларусь не прыбываюць, хоць іх транспартаванне афіцыйны Менск мог бы арганізаваць даволі хутка, а шанцы зімбабвійцаў на атрыманне статусу бежанца ў ЕЗ выглядаюць нават лепшымі, чым у выхадцаў з даволі стабільных рэгіёнаў накшталт іракскага Курдыстана або Лівана, з якіх ідзе плынь мігрантаў у Беларусь.

І гэтая асаблівасць мае, з усяго відаць, цэлы шэраг прычынаў: 1) зімбабвійцы, як правіла, не ў стане аплаціць паездку ў Беларусь і пераход праз мяжу (а такія мігранты беларускі бок не цікавяць у прынцыпе); 2) Зімбабвэ не хоча псаваць стасункі з ЕЗ, а Беларусь не хоча рызыкаваць сваімі эканамічнымі інтарэсамі ў гэтай краіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках