29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму НТВ атакаваў Лукашэнку?

7
Чаму НТВ атакаваў Лукашэнку?

Масква паслала недвухсэнсоўны сігнал беларускаму кіраўніку.

На тыдні ў праграме «Месца сустрэчы» на НТВ шмат увагі аддалі дзеянням Аляксандра Лукашэнкі. Прычым кіраўніка Беларусі жорстка раскрытыкавалі, піша «Салідарнасць».

Лукашэнку абвінавацілі і ў інспіраванне крызісу з нелегальнымі мігрантамі на межах з ЕЗ, і ў правядзенні палітычных рэпрэсій унутры краіны.

Запрошаныя эксперты прыйшлі да высновы, што кіраўнік Беларусі занадта дорага абыходзіцца Расеі і стварае для яе лішнія праблемы.

Беларускі эксперт Ягор Лебядок у інтэрв'ю каналу BalaganOFF адзначыў, што пакуль яшчэ «лёгкія ўкусы» з боку «расейскай прапаганды» не выпадковыя.

Да анансаванага падпісання пакета з 28 саюзных праграмаў для паглыблення інтэграцыі 4 лістапада застаецца менш за два тыдні, але Лукашэнка «спрабуе ўсё спусціць на тармазах».

Газета «Камерсант» паведаміла, што бакі пакуль не гатовыя падпісаць дакументы.

Лебядок нагадаў, што, нягледзячы на абяцанне, ніхто так і не ўбачыў змест саюзных праграмаў, «выклалі толькі бездапаможныя тэзісы».

Эксперт звярнуў увагу, што прэзідэнт Расеі не прыляцеў на нядаўні саміт СНД і ЕАЭС у Менск:

«Пуцін не прыедзе ў Беларусь, пакуль у яго не будзе нейкай перамогі – хоць бы дробнай. Падпісанне інтэграцыйных картаў стала б перамогай, якую ён мог бы адсвяткаваць. Для расейцаў важная фармалізацыя дамоўленасцяў».

Тым часам Лукашэнка тармозіць не толькі падпісанне саюзных праграмаў, але і канстытуцыйную рэформу, правядзенне якой ён абяцаў Маскве. Хоць рэферэндум павінен адбыцца ўжо ў лютым.

Лебядок патлумачыў пазіцыю кіраўніка Беларусі:

«Лукашэнку няма сэнсу прадаваць інтэграцыйныя карты і рэферэндум адначасова. Ён спрабуе адтэрмінаваць, спадзеючыся, што нешта здарыцца – можа, у Расеі пачнуцца нейкія праблемы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках