20 красавiка 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны санітарны лекар: Цяпер у Беларусі збольшага цыркулюе штам «Дэльта»

5
Галоўны санітарны лекар: Цяпер у Беларусі збольшага цыркулюе штам «Дэльта»

Тарасенка пракаментаваў нястачу кітайскай вакцыны і расказаў пра навіну ў тэставанні на COVID-19.

Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка пракаментаваў нястачу кітайскай вакцыны ў некаторых паліклініках. Прычына можа быць у тым, што Vero Cell накіроўваюць для цяжарных. Таксама ён расказаў пра навіну ў тэставанні на COVID-19: цяпер насамперш будуць рабіць антыген-тэсты, а не ПЛР, піша zerkalo.io.

Беларусы на працягу некалькіх дзён паведамлялі, што не маглі прышчапіцца кітайскай вакцынай Vero Cell у асобных паліклініках.

- Што да кітайскай [вакцыны] ўсё-такі - чаму яе сёння не стае? - спытала журналістка галоўнага санітарнага лекара.

- З улікам таго, што Sinofarm не мае супрацьпаказанняў для цяжарных жанчын, мы пераразмяркоўваем і накіроўваем гэтую вакцыну ў Менску і рэгіёны найперш для вакцынацыі цяжарных жанчын. Хачу сказаць, блізу 400 жанчын ужо прышчэпленыя, гэта 2,5% ад колькасці падлеглых. Гэтая работа будзе працягвацца.

Са слоў Тарасенкі запас вакцыны ў Беларусі цалкам дастатковы, «з разліку 800 тысяч чалавек». Ён не ўдакладніў, пра якую менавіта вакцыну гаворка.

- Будуць і надалей ажыццяўляцца закуп як «Спутніка V», так кітайскай вакцыны. Магчымыя паступлення і іншых вакцын, - сказаў галоўны санітарны лекар.

Якія менавіта іншыя вакцыны і калі можна чакаць у Беларусі - Тарасенка не ўдакладніў. Каб не ўзнікала ажыятажу, ён прапанаваў заррання запісвацца на пэўны час вакцынацыі.

Тарасенка паведаміў, што пасля нарады ў Лукашэнкі медыкі пачалі пераход на антыген-тэсты, бо яны таннейшыя і даюць хутчэйшы вынік, чым тэсты ПЛР.

- Мы ўнеслі карэкцыю ў нарматыўныя дакументы. Найперш ідзе даследаванне на антыген. А потым ужо на выбар лекара або пры адсутнасці антыген-тэстаў праводзіцца ПЛР-тэставанне, - сказаў ён.

Таксама Тарасенка распавёў пра новы штам каранавіруса, зарэгістраваны ў Беларусі - дэльта-лайт.

- Збольшага цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам. Але з верасня мы пачалі выяўляць цыркуляцыю такога штаму як дэльта-лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, збольшага штам дэльта.

Са слоў галоўнага санітарнага лекара беларуская вакцына знаходзіцца на этапе трансферу на вытворчасць. Яна будзе эфектыўная супраць розных штамаў каранавіруса.

- Ужо ёсць кандыдатны прататып вакцыны, які быў распрацаваны ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі супольна з навукоўцамі Акадэміі навук. Мы цяпер знаходзімся на этапе трансферу на вытворчасць. Аб рызыцы таго, што інактываваная айчынная вакцына будзе неэфектыўная, казаць недарэчна, бо для яе стварэння мы вылучаем розныя штамы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках