26 красавiка 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ўдзень будзе да +10°С

Заўтра ўдзень будзе да +10°С

Падрабязны прагноз надвор'я на наступныя два дні.

24 кастрычніка надвор'е будзе вызначаць збольшага абсяг павышанага атмасфэрнага ціску, сфармаваны ў халоднай паветранай масе паўночных абшараў, толькі ўночы на паўночным усходзе краіны яшчэ будзе адчувацца ўплыў атмасфэрнага фронту, піша pogoda.by.

Зменлівая хмарнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўночы на паўночным усходзе краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымая халепа. Вецер паўночна-заходні сярэдні, месцам парыўны. Тэмпература паветра ўначы -3..+4°С, ўдзень +3..+10°С.

25 кастрычніка краіна патрапіць пад уплыў антыцыклону, што перасоўваецца з Заходняй Еўропы на Украіну. Зменлівая хмарнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра ўначы -5..+1°С, на паўночным усходзе краіны ў асобных мясцінах да -7°С; удзень +5..+11°С, у паўднёва-заходніх абшарах да +13°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках