20 красавiка 2024, Субота, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паставіць Малдове 15 мільёнаў кубамэтраў газу

7
Украіна паставіць Малдове 15 мільёнаў кубамэтраў газу

Запытаны малдаўскай стараной аб'ём складае 0,08% ад запасаў газу ва ўкраінскіх сховішчах.

Малдова просіць Украіну паставіць 15 млн кубамэтраў газу праз нястачу паліва ў краіне. Пра гэта паведаміў кіраўнік профільнага камітэта Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Герус, піша liga.net.

"Малдова звярнулася да Украіны з просьбай даць блізу 15 млн куб.м газу", - паведаміў Герус.

Ён адзначыў, што запытаны малдаўскай стараной аб'ём складае 0,08% ад запасаў газу ва ўкраінскіх сховішчах. Цяпер ва ўкраінскіх ПСГ захоўваецца 18,4 млрд кубамэтраў газу.

Паводле ягоных слоў запытаныя 15 млн кубамэтраў газу для Малдовы цяпер крытычна важны аб'ём ужо ў наступныя дні, бо яна вядзе "складаныя перамовы" з Газпромам з нагоды падпісання новага газавага кантракту.

Герус назваў пастаўку ўкраінскага газу для Малдовы "аварыйнай дапамогай". Украіна ў сваю чаргу чакае вяртанне гэтага аб'ёму пад канец зімы.

"Усё-такі за чатыры месяцы Малдова, мусібыць, знойдзе сталага прадаўца газу, а менавіта ў лютым ён будзе больш за ўсё патрэбны Украіне. Яшчэ раз - гэта адзінае пажаданне з боку Украіны", - падкрэсліў Герус.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках