20 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара прачытаць Сінім пальцам лекцыю

7
Пара прачытаць Сінім пальцам лекцыю

Неўзабаве давядзецца адказваць на пытанне - а што ты рабіў у 2021-м?

- Чалавек - істота гультаяватая. Мы адкладваем справы на потым, - піша тэлеграм-канал «БАР». - У дзяцінстве адразу ішлі на двор да сяброў і толькі ўвечары сядалі рыхтавацца да заняткаў, а вусныя прадметы прымудраліся чытаць на перапынку роўна перад лекцыяй. Ва універсітэце адкладалі падрыхтоўку да сэесіі на ноч перад іспытам. Здавалася б, з такім укладам мы маглі быць поўнымі двоечнікамі. Некаторыя і былі.

Але менавіта наша лянота навучыла чалавека быць прадпрымальным і аддаваць перавагу заўсёды менавіта тым рэчам, якія яму важныя. А якія гэта рэчы сёння?

Сёння - гэта здароўе родных і блізкіх, магчымасць ўпэўнена казаць тое, што думаеш, у коле сяброў і калег.

Але праз звар'яцелага ідыёта мы не можам быць упэўнены ні ў першым, ні ў другім.

Лекцыя пачнецца неўзабаве. Празвініць званок, і нам давядзецца адказваць на пытанне: а што ты рабіў ў 2021? Час ляціць занадта хутка. Хто не падрыхтаваўся да лекцыі, будзе здаганяць. Хто падрыхтаваўся, будзе дапамагаць і падказваць астатнім. Жыццё - гэта вечная навука. Леных у ёй большасць. Але яны крэатыўныя, разумныя змоладу, разважлівыя, а таму рэвалюцыю зробяць гультаяватыя.

Страйку быць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках