25 красавiка 2024, Чацвер, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы небяспечны сімптом каранавіруса, з якім трэба пільна звяртацца да лекара

1
Названы небяспечны сімптом каранавіруса, з якім трэба пільна звяртацца да лекара

Медыкі заклікалі хворых на COVID-19 не займацца самалячэннем.

Людзям з COVID-19, якія не могуць «збіць» высокую тэмпературу, трэба пільна звяртацца па дапамогу ў шпіталь. Пра гэта папярэдзіла загадчыца ўкраінскага Цэнтра тэрапіі Клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Львова Марта Сайко, піша apostrophe.ua.

Паводле ейных слоў, калі хворы пацыент прымае нестэроідныя, гарачкапаніжальныя медыкаменты, аднак тэмпература не спадае, яму пільна трэба звяртацца да лекара.

"Бо гэта прыкмета таго, што ідзе пашкоджанне лёгкіх. І калі з гэтым нічога не рабіць, то могуць быць вялікія пашкоджанні лёгачнай тканкі, і тады людзей шпіталізуюць у цяжкім стане. Бо пашкоджанні лёгачнай тканкі прычыняюцца да таго, што ў хворых надыходзіць кіслародная недастатковасць. таму тыя, у каго тэмпература захоўваецца больш за 5 дзён - звяртайцеся да лекара", - патлумачыла Марта Сайко.

Акрамя гэтага, загадчыца Цэнтра тэрапіі заклікала хворых COVID-19 не займацца самалячэннем і адмовіцца ад метадаў "народнай медыцыны".

Спн.Сайко папярэдзіла, што людзі, якія лечацца самастойна, часцяком потым трапляюць у шпіталі з цяжкім ускладненнем ад COVID-19.

"Не займайцеся самалячэннем. Мае быць базавае лячэнне, прызначанае лекарам. Не ідзіце ў аптэку і не купляйце антыбіётыкаў розных пакаленняў. Ёсць пратакол, паводле якога лечаць COVID-19. Бо людзі, якія лечацца самастойна, потым трапляюць да нас з розным ускладненнем", - падагульніла лекарка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках