19 красавiка 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая Зеландыя спыніла ўсе дачыненні з рэжымам Лукашэнкі

7
Новая Зеландыя спыніла ўсе дачыненні з рэжымам Лукашэнкі

Дзяржава ўнесла ў санкцыйны спіс больш за 70 асоб, звязаных з рэжымам, уключна з самім узурпатарам.

Новая Зеландыя спыніла стасункі з беларускімі ўладамі. Пра гэта стала вядома з ліста, які НАУ атрымала ад новазеландскага Міністра замежных спраў Нанаі Махута, паведамляе «Белсат».

У лісце міністр паведаміла, што Новая Зеландыя прытрымліваецца даўняй палітыкі не прымаць афіцыйных актаў прызнання ўрадаў. Разам з тым, Наная Махута падкрэслівае, што Новая Зеландыя прыпыніла двухбаковыя палітычныя стасункі на высокім узроўні з Беларуссю, у тым ліку на ўзроўні пасольстваў дзвюх краін. Таксама Новая Зеландыя ўнесла ў санкцыйны спіс больш за 70 асоб, звязаных з рэжымам, уключаючы самога Аляксандра Лукашэнку.

У лісце адзначаецца, што Новая Зеландыя не надае беларускай дзяржаве якой-небудзь фінансавай, гуманітарнай або тэхнічнай дапамогі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках