25 красавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слабое месца начальнікаў – прыбытак

1
Слабое месца начальнікаў – прыбытак

Усякая дзейнасць у змяншэнні прыбытку ўвядзе іх у істэрыку.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача:

- Ці можна прымусіць начальнікаў паважаць правы працоўных? Безумоўна, але толькі масавым ціскам на яго. Начальнік здаецца такім непаражальным, але ў яго таксама ёсць сваё слабое месца - ягоны прыбытак.

Калі ён імкліва падае, начальнік гатовы на ўсё, каб вярнуць усё ў ранейшае рэчышча і не збанкрутаваць. Таму галоўныя метады супраціву, якія могуць выкарыстоўваць рабочыя - гэта ўсякая дзейнасць для памяншэння прыбытку.

Пры гэтым важная ўцягнутасць большай колькасці рабочых. Бо аднаго-двух чалавек звольніць не праблема, але калі справа датычыць большасці працоўных, начальнік ужо не такі ўсёмагутны. Самы правераны і дзейсны метад барацьбы - страйк. Гэта асноўная тактыка супраціву, выкарыстоўваная працоўнымі ўсяго свету для дасягнення ўласных мэтаў.

Мы павінны зразумець, што салідарнасць у барацьбе і адзінства мэты - наша сіла. Нельга дазваляць так проста глядзець на звальненне сваіх таварышаў, знаёмых і калег. Пра гэта трэба званіць у званы і заступацца за кожнага.

Асноўныя прычыны поспеху забастоўкі - гэта намер рабочых бараніць свае правы да канца і не верыць абяцанням начальнікаў і ідэолухаў, масавы ўдзел у страйку, а таксама наладжванне сувязяў з рабочымі сумежных галін. Няўдалыя забастоўкі характарызуюцца нерашучасцю рабочых, якія сканчаюць страйк і вяртаюцца да працы яшчэ да таго, як яны дамагліся выканання сваіх патрабаванняў, паспадзяваўшыся на абяцанні начальства; адсутнасцю салідарнасці ад працоўных суседніх цэхаў або сумежных галін, а таксама тым, што папярэджваюць начальства пра страйк загадзя.

Аналізуйце памылкі мінулага і будзьце гатовы неўзабаве разам са сваімі калегамі і сябрамі далучыцца да страйку.

Стачцы быць!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках