28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газаправод Baltic Pipe пракладзены да берагоў Даніі

4
Газаправод Baltic Pipe пракладзены да берагоў Даніі

Польшча стане цалкам незалежнай ад расейскага газу.

На дацкім востраве Зеландыя скончаная аперацыя падаўжэння газаправода Baltic Pipe на беразе. Газаправод быў перацягнуты з мора на сушу сталёвым тросам праз полы тунэль даўжынёй 1 км ля ўзбярэжжа Факсе. У работах быў задзейнічаны карабель Castoro 10, які скончыць пракладку апошняй секцыі трубаправода ў моры, паведамляе «Польскае радыё».

Будаўніцтвам марской часткі газаправода Baltic Pipe і сухой зваркай на дацкай зямлі займаецца польская газатранспартная кампанія Gaz-System. Аналагічная аперацыя на польскім узбярэжжы ў раёне Пагажэліцы была скончаная ў першай палове верасня.

Намеснік міністра дзяржаўных актываў РП Артур Собан раней заяўляў, што будаўніцтва газаправода Baltic Pipe ідзе паводле плану: «Пасля стадыі дамоўленасцей, пасля стадыі падрыхтоўкі гэтай інвестыцыі, ажыццяўляецца фізічная рэалізацыя праекта ў адпаведнасці з меркаванымі тэрмінамі, што дазволіць нам стаць незалежнымі з пункту гледжання паставак крыніц энэргіі і планаваць пастаўкі газу па Baltic Pipe і праз пашыраны газавы тэрмінал у Свінавусці. Польшча, такім чынам, будзе краінай, цалкам незалежнай ад расейскага газу».

Baltic Pipe - гэта стратэгічны праект, мэтай якога з'яўляецца стварэнне новага маршруту паставак прыроднага газу з Нарвегіі на дацкі і польскі рынкі і канчатковым спажыўцам у суседніх краінах. Па газаправодзе можна будзе пастаўляць 10 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу штогод у Польшчу і 3 мільярды кубаметраў з Польшчы ў Данію. Маршрут павінен быць гатовы да паставак першых аб'ёмаў газу 1 кастрычніка 2022 года. Інвестарамі выступаюць дацкая кампанія Energinet і польская Gaz-System.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках