25 красавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ могуць пазбавіць «Белавія» 20 самалётаў з 29

10
Санкцыі ЕЗ могуць пазбавіць «Белавія» 20 самалётаў з 29

Лідары краінаў Еўразвязу далі палітычную ўхвалу новаму пакету.

У цяперашні момант Еўразвяз шукае практычныя варыянты ўвядзення санкцый супраць перавозніка, якія могуць пазбавіць Белавія 20 з 29 наяўных у парку авіякампаніі самалётаў.

Паводле звестак профільнага швэйцарскага рэсурсу ch-aviation, «Белавія» валодае толькі дзевяццю з 29 самалётаў свайго камерцыйнага флоту, піша АФН.

20 авіялайнераў яна ўзяла ў лізінг, пераважна ў еўрапейскіх фірмаў: сем у ірландскай і сем у дацкай кампаній і яшчэ адзін – у румынскай. Астатнія самалёты ў лізінг падалі тры кампаніі з ЗША. Характэрна, што адна з іх – Air Lease Corporation – у красавіку гэтага года перадала «Белавія» ў лізінг новы Boeing 737 MAX 8, першы такі самалёт з партыі пяць адзінак.

Еўразвяз можа ўвесці санкцыі толькі са згоды ўсіх 27 яго дзяржаваў-удзельніцаў. Аднак Ірландыя не з'яўляецца прыхільніцай захадаў, якія могуць нанесці шкоду ірландскім кампаніям. Міністр замежных справаў Ірландыі Сайман Коўвені, маючы зносіны ў Люксембургу з журналістамі, неаднаразова падкрэсліваў, што ягоная краіна падтрымлівае новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі: «Мы адкрытыя для новага раўнду санкцый супраць асобаў у Беларусі».

На думку Коўвені, новыя кантракты на лізінг самалётаў павінны быць забароненыя. А вось ануляванне дзейных кантрактаў ён назваў складаным пытаннем, паколькі гаворка ідзе пра «юрыдычныя абавязальніцтвы».

Відавочна, што забарона толькі на будучыя кантракты ніяк не паўплывае на існыя ў «Белавія» магчымасці перапраўляць мігрантаў у Беларусь. Знайсці выйсце цяпер спрабуюць у Радзе ЕЗ на працоўным узроўні.

Паколькі «Белавія» ўзяла ў лізінг самалёты не толькі ў еўрапейскіх кампаній, то кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што ЕЗ варта шукаць скаардынаваны падыход з краінамі, што прытрымліваюцца падобных поглядаў, напрыклад ЗША, Канадай, Вялікай Брытаніяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках