26 красавiка 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі чатыры выпадкі, калі кава дзейнічае падобна да лекаў

7
Медыкі назвалі чатыры выпадкі, калі кава дзейнічае падобна да лекаў

Шматлікія даследаванні пацвярджаюць унікальныя ўласцівасці напою.

Апошнія даследаванні дазволілі медыкам назваць чатыры выпадкі, у якіх кава дзейнічае падобна да лекаў, піша healthinfo.ua.

Ад стрэсу. Міжнароднае даследаванне навукоўцаў з Партугальскага ўніверсітэта Каімбры і Бонскага ўніверсітэта паказала: кафеін блакуе асаблівы рэцэптар і тым самым памяншае сімптомы стрэсу. Гэта таксама пацвярджаецца доўгатэрміновым даследаваннем Гарвардскага ўніверсітэта. Ягоныя спецыялісты вызначылі, што жанчыны, якія выпіваюць чатыры кубкі кавы з кафеінам за дзень, на 20 адсоткаў радзей пакутуюць ад дэпрэсіі, чым тыя, хто выпівае ўсяго адзін кубак на тыдзень.

Ад хваробаў мозгу. Звесткі даследнікаў з Універсітэта Балтымора кажуць, што рэгулярны прыём кавы паляпшае доўгатэрміновую памяць, а таксама забяспечвае прафілактыку хваробаў мозгу. Людзі, якія спажываюць тры кубкі за дзень, менш схільныя да дэменцыі і хваробы Альцгеймера – гэта тлумачыцца тым, што кафеін змяншае адкладанне таў-бялку ў галаўным мозгу.

Акрамя таго, кафеін зніжае рызыку хваробы Паркінсана. Манрэальскі ўніверсітэт прыйшоў да высновы, што кафеін не ўзмацняе тыповы трэмар, а, хутчэй, здымае яго.

Ад хваробаў сэрца. Людзі, якія выпіваюць ад трох да пяці кубкаў кавы за дзень, не пакутуюць ад сардэчных прыступаў або інсультаў так часта, як тыя, хто не п'е кавы, – гэта выснова Гарвардскай школы грамадскай аховы здароўя. Дзякуючы сваім антыаксідантным і супрацьзапаленчым уласцівасцям кафеін станоўча ўплывае на паказнікі артэрыяльнага ціску.

Ад хваробаў печані. Кава спрыяе рэгенерацыі печані. Паводле даследавання Нацыянальнага інстытута раку ў Мэрылэндзе, у любога чалавека, які выпівае два-тры кубкі кавы за 24 гадзіны да абследавання, паказнікі печані лепшыя, чым у людзей, якія не пілі каву напярэдадні. Навукоўцы звяртаюць увагу на рэчывы дытэрпены, якія ўтрымліваюцца ў каве. Яны актывуюць працэсы дэтаксікацыі печані, адначасна зніжаючы рызыкі цырозу і раку гэтага органа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках