23 красавiка 2024, aўторак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна павялічыць прапампоўванне газу для краінаў ЕЗ

7
Украіна павялічыць прапампоўванне газу для краінаў ЕЗ

Праз газатранспартную сістэму Украіны забяспечаць дадаткова транзіт 55 мільярдаў кубаметраў газу.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) на пасяджэнні 22 кастрычніка разгледзела два пытанні – датычна сітуацыі на рынку газу і вакцынацыі, піша zn.ua.

Сярод іншага, паводле першага пытання РНБА ініцыявала зварот да міжнародных арганізацый пра гатоўнасць Украіны прапампоўваць праз сваю газатранспартную сістэму (ГТС) дадаткова 55 мільярдаў кубоў больш за тыя 40 мільярдаў кубоў, якія Украіна абавязалася пампаваць паводле кантракту з "Газпрамам" штогод да 2024 года. Пра гэта сказаў сакратар Аляксей Данілаў на брыфінгу пасля РНБА.

"Вы ведаеце, што на сёння ў Еўропе бурліць крызіс, створаны адпаведнымі працэсамі. І мы сёння пратакольнай пастановай РНБА зацвердзілі наступнае: Кабінету міністраў разам з НАК "Нафтагаз Украіны", "Аператарам ГТС Украіны" вызначыць спецыяльныя ўмовы датычна транспартавання дадатковых аб'ёмаў прыроднага газу ГТС Украіны ў краіны ЕЗ у аб'ёме не меншым за 55 млрд куб. газу за год".

Таксама Украіна плануе дапамагаць Малдове праз газавы крызіс у суседняй краіне, дзе сёння быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Паводле словаў Данілава, прэм'ер-міністр атрымаў ліст ад сваёй малдаўскай калегі пра дапамогу ў энэргетычнай сферы – вылучэнне пэўных аб'ёмаў газу дзеля ўнікнення складанай сітуацыі, якая ўзнікла ў гэтай краіне ў выніку шантажу расейскага "Газпрама". "Мы прынялі пастанову, каб Кабінет Міністраў разгледзеў гэтае пытанне, і такую дапамогу Рэспубліцы Малдова мы ў найбліжэйшы час зможам даць", – сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках