25 красавiка 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы інфекцыяніст пра COVID-19: Службовым асобам давядзецца адказаць перад законам

33
Вядомы інфекцыяніст пра COVID-19: Службовым асобам давядзецца адказаць перад законам
МІКІТА СОЛОВЕЙ
ФОТА: ONLINER.BY

Ужо існуе прэцэдэнт Бразіліі.

Вядомы інфекцыяніст Мікіта Салавей у «Фэйсбуку» пракаментаваў скасаванне Міністэрствам аховы здароўя абавязковага маскавага рэжыму ў месцах масавага збору людзей:

- Растлумачу чалавечай мовай. Падчас пандэміі COVID-19, яшчэ хутчэй за ўсё нават не на піку захворвання, калі паліклінікі і стацыянары ўстаноў аховы здароўя ўсіх рэгіёнаў краіны захлёбваюцца ад пацыентаў з COVID-19, нястачы кіслароду, лекавых сродкаў, калі прыпыненае наданне дапамогі пацыентам практычна з усёй планавай паталогіяй, калі многіх пацыентаў нават з вострымі захворваннямі лекары вымушаныя адпраўляць лячыцца дадому, бо фізічна няма куды шпіталізаваць, не рызыкуючы інфікаваць яшчэ і ковідам, касуецца абавязковы маскавы рэжым у месцах масавага збору людзей.

Напрыклад, у метрапалітэне ў гадзіну пік, у крамах, гандлёвых цэнтрах і г.д.

Мяне не здзіўляе пазіцыя чыноўнікаў МЗ РБ. Там даўно ўсё зразумела. Асноўная мэта гэтага «міністэрства» ўжо даўно - выслужыцца перад вышэйшымі чыноўнікамі, і дакладна не клопат пра людзей, усё паслядоўныя дзеянні ад фальсіфікацыі статыстыкі захворвання і смяротнасці ад ковіда да дзіўных «тактычных» пастаноў пра гэта яскрава сведчаць.

Службовым асобам у недалёкай будучыні за гэта яшчэ давядзецца адказаць перад законам і беларускім народам. Сённяшні прэцэдэнт Бразіліі вам у дапамогу.

Мяне здзіўляе пазіцыя вельмі многіх маіх калег. Няўжо ў санітарна-эпідэміялагічнай службе, інфекцыйнай службе, анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, іншых галінах сярод штатных і пазаштатных спецыялістаў не засталося сапраўдных лекараў, для якіх здароўе і дабрабыт уласнага народу значна важнейшыя, чым імгненны дабрабыт купкі чыноўнікаў?

Колькі яшчэ трэба сотняў смерцяў пацыентаў на дзень, каб вы дасталі свае языкі з аднаго месца і нарэшце пачалі рабіць усё магчымае для спынення распаўсюду ковіднага вар'яцтва? У тым ліку ўплываючы на ключавыя пастановы для прадухілення далейшага распаўсюджвання пандэміі. Напэўна, гэта рытарычнае пытанне. Але, можа, хоць хтосьці яшчэ зможа задумацца...

Дарагія пацыенты! Медыкі не панікуюць. Яны з апошніх сіл, дапамагаюць дома, у паліклініках і стацыянарах, робяць усё магчымае, каб вы выйшлі з катастрофы з COVID-19 з мінімальнымі стратамі. На жаль, не ўсё залежыць ад нас саміх.

Я яшчэ раз заклікаю як мага хутчэй вакцынавацца ўсіх, хто гэтага яшчэ не зрабіў, выкарыстоўваць маскі хоць бы ў транспарце і месцах масавага збору людзей, скасаваць неабавязковыя паходы ў крамы, гандлёвыя цэнтры, на забаўляльныя мерапрыемствы, клапаціцца не толькі пра сябе, але пра людзей побач з вамі, якія часцяком могуць быць больш ўразлівыя, чым мы. Толькі разам мы зможам даць рады!

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках