28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У разгар эпідэміі каранавіруса лукашысты скасавалі маскавы рэжым

41
У разгар эпідэміі каранавіруса лукашысты скасавалі маскавы рэжым

Міністэрства аховы здароўя апублікавала пастанову пасля неадэкватнага выступу Таракана.

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Міністэрства аховы здароўя №111 ад 20 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва».

З санітарных нормаў і правілаў, якія тычыліся процідзеяння COVID-19, выключаны пункт, які ўвайшоў у дзеянне з 9 кастрычніка, які абавязвае фізічныя асобы пры наведванні аб'ектаў, арганізацый насіць маску і выконваць сацыяльную дыстанцыю. Тое ж тычылася пасажыраў грамадскага транспарту.

Нагадаем, што ў аўторак на нарадзе Таракан раскрытыкаваў міністраў аховы здароўя і ўнутраных спраў за прымус і кантроль за абавязковым нашэннем масак. «Вам што, няма чым займацца? - спытаў ён у Кубракова. - Вы чаму закон парушаеце? Бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта?».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках